Чалавек вызвалі_лася, але не ста_ла свабодн_ай: чаму ў Беларусі небяспечна заставацца Вольным...
Нават калі падаецца, што ўвесь жах застаўся ў мінулым, карная сістэма Беларусі ўсё роўна функцыянуе.
Вольныя разам з праваабарончай арганізацыяй Human Constanta caбралі абмежаванні правоў асуджаных людзей, якія дзейнічаюць і пасля адбыцця пакарання.
У заканадаўстве Рэспублікі Беларусь прапісаныя 3 віды
абмежавання правоў асуджаных людзей пасля адбыцця пакарання:
Гэта датычыцца і вольных палітвязняў.
Прафілактычны ўлік
Упаўнаважаныя супрацоўні_цы наведваюць чалавека, як_ая знаходзіцца на ўліку, па месцы жыхарства, вучобы або працы не радзей чым 1 раз у месяц. Перыядычнасць наведвання можа быць любая.
Таксама на прафілактычным уліку чалавек абавязан_а наведваць прафілактычныя мерапрыемствы (лекцыі ці прагляд фільмаў) не радзей чым 1 раз у месяц.
Працягласць мерапрыемства не павінна перавышаць 1 гадзіны.
Прафілактычны ўлік спыняецца з моманту пагашэння або зняцця судзімасці.
Прафілактычнае назіранне
Чалавек абавязан_а:
Прафілактычнае назіранне дзейнічае да моманту пагашэння або зняцця судзімасці.
Рэжым прафілактычнага назірання можа быць зменены на рэжым прэвентыўнага нагляду, у выпадку, калі чалавек больш за 2 разы цягам года прыцягва_лаўся да адміністрацыйнай адказнасці.
Прэвентыўны нагляд
Чалавек НЕ мае права
Супрацоўні_цы АУС маюць права
Акрамя таго, чалавек абавязан_а наведваць тэрытарыяльны орган АУС для рэгістрацыі ад 1 да 4 разоў штомесяц.
Тэрмін дзеяння: ад 6 месяцаў да 2 гадоў, або да зняцця судзімасці.
Што будзе, калі не падпарадкавацца?
За невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду
або прафілактычнага назірання можа наступаць адміністрацыйная адказнасць – штраф або арышт да 15 сутак паводле артыкулу 25.11 КаАП.
Калі чалавек цягам года прыцягва_лаўся двойчы да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду, супраць яго можа быць узбуджана крымінальная справа па артыкуле 421 КК (арышт або пазбаўленне волі да 1 года). За ўхіленне ад прэвентыўнага нагляду таксама прадугледжана крымінальная адказнасць паводле артыкулу 422 КК (пазбаўленне волі да двух гадоў).
Невыкананне мер прафілактычнага ўліку можа тлумачыцца як "непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы" і карацца штрафам або арыштам паводле артыкулу 24.3 КаАП.
АКРАМЯ ГЭТАГА
Згодна з пастановай МУС большасць асуджаных па палітычных матывах уносіцца ў Пералік грамадзян, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці.
Абмежаванні:
- прафесійныя забароны:
- асаблівы кантроль фінансавых аперацый,
- падстава для адмовы ў выдачы візы ці дазволу ва ўездзе ў Беларусь для замежных грамадзян_ак і асоб без грамадзянства.
Вольнаму – воля!
Задавайце пытанні, звярніцеся да нас па дапамогу і падтрымлівайце ад_на адн_у!