Пра нас / Volnyja

Пасля вызвалення жыццё працягваецца.

Дапамагаем былым палітзняволеным Беларусі адаптавацца да жыцця на волі. Злучаем людзей, якім патрэбная падтрымка, з тымі, хто гатовы дапамагчы.

Наша місія

«Наша місія — дапамагчы вольным палітзняволеным Беларусі вярнуцца да паўнавартаснага жыцця ў грамадстве — у любой краіне.»

Што мы робім?

Знаходзім ментара ці ментарку для кожнага і кожнай з Вольных, хто звяртаецца па дапамогу.

Знаходзім чалавека побач

Падбіраем ментара ці ментарку, каб у Вольных была асабістая падтрымка.

Суправаджаем у адаптацыі

Ментар ці ментарка праходзіць разам з чалавекам праз усе этапы адаптацыі ў новым жыцці.

Рыхтуем ментараў

Нашы ментары і ментаркі праходзяць спецыяльнае навучанне ад ініцыятывы і маюць доступ да псіхалагічнай падтрымкі.

Нашы задачы

Падтрымка аднаго чалавека. Змены для многіх.

Чалавек

Дапамагаць у адаптацыі

Падтрымка аднаго з Вольных пашырае салідарнасць. Сёння вы падтрымліваеце яго ці яе, а заўтра гэты чалавек падтрымае іншых.

Праграма

Развіваць экалагічную падтрымку

Мы будуем якасную публічную інфраструктуру адаптацыі і рэсацыялізацыі беларускіх палітзняволеных — і тым самым змяняем падыходы ў сектары.

Супольнасць

Аб’ядноўваць арганізацыі і людзей

Робім так, каб розныя праекты дапамогі палітзняволеным — і не толькі — працавалі разам. А людзям, якія хочуць дапамагаць, даём магчымасць і падтрымку.

Адкрыта пра нашу працу

За кожнай лічбай — жыццё чалавека.

Мы хочам, каб дзейнасць Volnyja была празрыстай і зразумелай. У справаздачах — лічбы, факты і асноўныя накірункі дапамогі. Інфармацыя рэгулярна абнаўляецца.

Людзі за ініцыятывай

Наша каманда

Розныя ролі. Адна агульная справа.

Каардынацыя

ВеранікаКаардынатарка

Фінансы

2
  • АгатаФінансавая менеджарка
  • СяргейФінансавы менеджар

Бяспека

1
  • ЗміцерСпецыяліст па бяспецы

Ментарская падтрымка

7
  • АляксандраМенеджарка ментарскай праграмы
  • ТаняСпецыялістка па прафарыентацыі
  • СветаМенеджарка ў Літве
  • АртурПсіхолаг падапечных
  • Дар’яПсіхолаг ментараў
  • ЮляМадэратарка падапечных
  • ЖэняМадэратарка ментараў

Маркетынг

3
  • АляксандраPR-менеджарка
  • ЮляКам’юніці-менеджарка
  • МашаДызайнерка

Борд

Па-за аперацыйнай структурай4
  • ВеранікаКаардынатарка
  • АляксандраМентарская праграма
  • ЮляКам’юніці
  • АгатаФінансы

Кантакты / Далучыцца

Давайце рабіць важнае разам.

Месца для вашых меркаванняў

Ваша думка робіць нас лепшымі.

Пакіньце водгук пра працу Volnyja — форма ананімная.

Ёсць ідэя для супрацоўніцтва? Мы адкрытыя да прапаноў і партнёрства.

Пакінуць водгук

Разам лягчэй зрабіць наступны крок.