Ментар_кам
Быць побач. Станьце надзейным плячом.
Ментар_ка — гэта чалавек, які суправаджае аднаго з Вольных на шляху да новага жыцця. Побач — навучанне, гайды і каманда. Паводле нашага досведу ментарства займае не больш за 5 гадзін на тыдзень.
Стаць ментар_кай
Вашы веды, увага і падтрымка дапамогуць пачаць новае жыццё.
Шлях ментар_кі
За кожнай ментар_кай — каманда.
Вам не трэба быць экспертам, кансультантам ці псіхолагам. Мы падрыхтуем вас, перададзім усе неабходныя матэрыялы і веды — і застанёмся побач увесь час.

Запаўненне анкеты
Раскажыце пра сябе.
Навучанне (~3 гадзіны)
Урокі па камунікацыі з уразлівымі групамі, знаёмства з гайдамі, распрацаванымі для дапамогі Вольным.
Размова з псіхолагам
Каб вызначыць вашы магчымасці і чаканні.
Далучэнне да супольнасці
Знаёмства з нашымі ментар_камі з больш чым 15 краін, запрашэнні на івенты супольнасці.
Знаёмства з Вольн_ай
Камунікацыя ў абраным вамі фармаце, пры гэтым каманда заўсёды застаецца побач.
Чаму мы сталі ментар_камі
«Для мяне дапамога Вольным — гэта магчымасць паўплываць на навакольны свет. Я бачу, як мая падтрымка і невялічкія парады дапамагаюць падапечнаму кожны дзень адчуваць сябе лепей і распаўсюджваць дабро далей.»
«Для мяне ментарства ў Volnyja стала кропкай развіцця. Нават у эміграцыі, дзякуючы валанцёрству, я магу дапамагаць беларусам і беларускам, бачыць свае моцныя бакі і быць у падтрымліваючым асяроддзі.»
«Прыемна, што не толькі мы клапоцімся пра Вольных, а яшчэ і атрымліваем для сябе шмат клопату наўзаем. Каманда радуе бенефітамі, падапечныя — падзякай, а ментар_кі — падтрымкай і разуменнем.»