
Ментар_ка
Гэта чалавек, які суправаджае аднаго з Вольных на шляху да новага жыцця. Побач — навучанне, гайды і каманда. Паводле нашага досведу ментарства займае не больш за 5 гадзін на тыдзень.
Стаць ментар_кай
Вызваленне — не канец шляху.
Мы аб’ядноўваем тых, хто мае патрэбу ў дапамозе, і тых, хто гатовы дапамагаць.
Наша місія
Дапамагчы вольным палітзняволеным Беларусі вярнуцца да паўнавартаснага жыцця ў грамадстве — у любой краіне.

Чалавек звяртаецца да нас праз анкету. Мы вызначаем яго патрэбы, падбіраем ментар_ку і дапамагаем знайсці медыцынскую, фінансавую, юрыдычную і іншую падтрымку.
Да нас далучаюцца людзі з усяго свету, якія хочуць дапамагаць. Мы рыхтуем іх, аб’ядноўваем у супольнасць і застаёмся побач: даём псіхалагічную падтрымку, нетворкінг і доступ да лакальных івентаў.
Мы не толькі злучаем людзей паміж сабой, але і будуем сістэму, якая робіць гэтую дапамогу беражлівай і паўтаральнай. Ствараем гайды, дзе сабрана актуальная інфармацыя пра магчымасці для Вольных, і распрацоўваем новыя фарматы дапамогі з падтрымкай AI.

Гэта чалавек, які суправаджае аднаго з Вольных на шляху да новага жыцця. Побач — навучанне, гайды і каманда. Паводле нашага досведу ментарства займае не больш за 5 гадзін на тыдзень.
Стаць ментар_кай
Гэта чалавек, які дапамагае разавымі справамі: падвезці, суправадзіць, перадаць рэчы — калі ёсць час.
Стаць валанцёр_кай