Па стане на 21.08.2024 года на волю выйшла 2121 палітвязняў, якія цалкам адбылі свае тэрміны. Яны былі ў ізаляцыі ад аднаго да трох гадоў. За гэты час жыццё змянілася, а Вольным палітвязням Беларусі трэба спачатку пабудаваць свой быт. Пасля выхаду з месцаў зняволення людзям патрэбна дапамога: ад псіхалагічнай падтрымкі да юрыдычнай кансультацыі па пытаннях легалізацыі ў новай краіне.
Вольныя – так мы называем вольных палітвязняў Беларусі. Наша ініцыятыва працуе, каб зрабіць дапамогу Вольным даступнай і якаснай.
Ніжэй спіс Вольных, якім вы можаце дапамагчы зараз канкрэтным дзеяннем ці стаць ментарам і забяспечыць паўнавартасную падтрымку на ўвесь працэс адаптацыі.