Статус былога палітвязня: што гэта і навошта патрэбна?
Мы – ініцыятыва “Вольныя” – дапамагаем вольным палітвязням Беларусі ў рэсацыялізацыі і за 2 месяцы працы мы заўважылі, што менавіта праз статус былога палітвязня Вольным прасцей за ўсё пацвердзіць сваю гісторыю і атрымаць дапамогу ад ініцыятыў.
Нават калі чалавек падчас зняволення не быў прызнаны палітвязнем, цяпер ён мае магчымасць атрымаць яго постфактум. Што такое статус “былога палітвязня” і як ён можа быць карысным – расказваем.
Па стане на 11 кастрычніка 2023 года паводле дадзеных праваабарончага цэнтру “Вясна” ў Беларусі 1479 чалавек прызнаны палітычнымі вязнямі. Яшчэ 1256 чалавек прызнаны былымі палітвязнямі.
Ніхто не ведае, колькі чалавек атрымліваюць тэрміны па палітычных матывах на самой справе, таму што ў спісы праваабаронцаў трапляюць толькі тыя, хто сам (ці ягоныя блізкія) распавядае і пацвярджае пра факт рэпрэсій.
Навошта спісы палітвязняў?
Не кожн_ая хоча трапіць у спісы палітвязняў падчас вядзення справы ці зняволення па розных прычынах. Таму праваабарончы цэнтр “Вясна” абвясціў пра магчымасць прысваення статусу “былога палітвязня” постфакум.
Так, факт пераследу будзе афіцыйна зафіксаваны, а Вольныя змогуць атрымаць падтрымку.
Як падаць заяву аб прызнанні сябе былым палітвязнем?
Мы можам дапамагчы як Вольным са статусам былога палітвязня, так і без яго.
Калі вам ці вашым блізкім патрэбна дапамога пасля зняволення па палітычных матывах, звярніцеся да нас.
Падтрымлівайце Вольных на BySol і Patreon!