Вынікі чэрвеня

За чэрвень 4 Вольных завяршылі нашу праграму рэсацыялізацыі. 

Агулам праграму падтрымкі скончылі ўжо 22 чалавека. 

4 новых ментар_кі

Мы запрашаем падтрымліваць Вольных!

Запаўняй анкету на сайце ці па спасылцы ў шапцы профілю.

8 Вольных 

Звярнуліся да нас па дапамогу цягам чэрвеня. 

Калі вам ці вашым знаёмым, якія вызваліліся пасля адбыцця тэрміну, патрэбна падтрымка, звяртайцеся да нас!

3 пары Вольн_ая-ментар_ка 

Атрымалася стварыць у чэрвені. 

А падапечныя ўжо пачалі працэс рэсацыялізацыі.

Новы збор на BySol

Праца прцягваецца і нам патрэбныя сродкі на нашу дзейнасць.

Вашы данаты ідуць на: 

  • Падтрымку каманды 
  • Матывацыю ментар_ак
  • Аплату інфраструктуры для кіравання праектам
  • Аплату працы дадатковых спецыялістаў

4 допісы разам з партнёрамі! 

Дзякуй за падтрымку і пашырэнне інфармацыі пра нашу ініцыятыву. Нашы допісы ў чэрвені выходзілі ў калабарацыі з фестывалем Tutaka, ініцыятывамі BySol, Сумленныя людзі і Палітвязынкі. 

Пачалі рабіць спецыяльны кантэнт толькі для Patreon. 

Праз падпіску можна пабачыць прэзентацыю, якую мы паказвалі на Кангрэсе ў Празе, прысвечаным палітзняволеным, а ў хуткім часе будзе яшчэ больш унікальнага кантэнту. 

Падпісвайцеся і атрымлівайце цішотку “Рэлакант_ка”!

Грандыёзныя планы! 

Набудавалі мы на наступны месяц

Таму просім падтрымаць і заставацца побач!

Далучайся да ментар_ак Volnyja!