Што мы робім для ментараў ініцыятывы Volnyja?
Ментар_кай у ініцыятыве Volnyja мы называем чалавека, які асабіста падтрымлівае аднаго ці адну з Вольных падчас працэсу рэсацыялізацыі.
Стаць ментар_кай можа амаль што кожн_ая беларус_ка. Для гэтага трэба запоўніць анкету на нашай старонцы ці па спасылцы ў шапцы профілю.
Стаўшы ментар_кай, ты атрымаеш:
- Доступ да адукацыйнай праграмы з магчымасцю заўсёды вярнуцца да матэрыялаў. Мы разам з псіхолагамі распрацавалі анлайн-курс па камунікацыі з Вольнымі і ўразлівымі групамі.
- Падтрымка ад чальцоў каманды. Мы заўсёды застаемся на сувязі, каб адказаць на пытанні і проста сказаць, што ты – малайчынка!
- Кам’юніці ментар_ак. У нас склалася вельмі актыўная тусоўка з утульнай атмасферай. Падтрымліваем ад_на ад_ну, дзелімся эмоцыямі, жартамі і карыснай інфармацыяй.
- Падзеі для ментар_ак.
- Агульныя сустрэчы, дзе можна абмеркаваць працоўныя пытанні і стаць крыху бліжэй унутры кам’юніці і каманды.
- Майстар-класы з эксперт_камі для кам’юніці ментар_ак
Мы правялі ўжо 4 майстар-класы! - Псіхалагічная падтрымка. Мы ладзім рэгулярныя групавыя сесіі з псіхагаліняй, на якія ментар_кі далучаюцца па жаданні. 7 сустрэч ужо адбыліся! Таксама ментар_кі маюць магчымасць звярнуцца па асабістую кансультацыю да псіхалагіні.
- Доступ да ўсіх мерапрыемстваў ініцыятывы Volnyja. Мы запрашаем ментар_ак на ўсе нашыя падзеі. Анлайн і афлайн мы правялі ўжо 9 мерапрыемстваў!
- Падарункі ад Volnyja і партнёра_к. Нашы ментар_кі ўжо мелі магчымасць атрымаць
- Квіткі на канцэрт J:Mors у Варшаве
- Удзел у рэтрыце
- Калядныя боксы ад TRSK
Далей – толькі больш!
Далучайся да ментар_ак Volnyja!
Стань часткай кам’юніці, дзе атрымаеш бязмежную падзяку і карысць ад кожнага дня праз дапамогу Вольным!