Вынікі апытання сваякоў былых палітвяз_ынак. Частка трэцяя
Мы ведаем, што большасць з апытаных сваякоў былых палітвяз_ынак (66,7%) звярталася да ініцыятыў дапамогі. Гэта сведчыць аб тым, што большасці з блізкіх Вольных падтрэбна падтрымка.
Апытаныя сваякі былых палітвяз_ынак атрымлівалі ад ініцыятыў наступныя віды дапамогі:
Эвакуацыя 18,2%
Фінансавая дапамога 36,4%
Медычная дапамога 27,3%
Псіхалагічная 27,3%
Але гэта не значыць, што толькі такія віды дапамогі павінны быць даступныя для сваякоў Вольных.
Амаль палова апытаных (46,7%) адзначыла, што падчас атрымання дапамогі ніякіх цяжкасцяў не было. Але астатнія сваякі былых палітвяз_ынак адзначылі праблемы:
Адсутнасць важнай для сваякоў праграмы падтрымкі 13,3%
Немагчымасць рэалізаваць праграму дапамогі ў Беларусі 13,3%
Праграма паўнавартасна не пакрывае запыт 6,7%
Недастатковая інфармаванасць аб праграмах падтрымкі 13,3%
Праблемы з камунікацыяй з боку фонду/ініцыятывы 6,7%
Якая дапамога актуальна для сваякоў былых палітвяз_ынак на дадзены момант?
У апытанні мы папрасілі падзяліцца прапановамі аб паляпшэнні працэсу атрымання дапамогі: чаго не хапае? што можна змяніць? І вось, што мы даведаліся:
“Не хапіла добрай і хуткай камунікацыі”
“Больш распавядаць аб праграмах падтрымкі: да каго і якім чынам можна звярнуцца”
“Не хватало актуального списка фондов помощи политзаключенным”
“В целом до сих пор не хватает единой точки входа во все программы, даже несмотря на появление одного окна. Выходит человек из тюрьмы и непонятно, куда его отправить, чтобы он получил возможную помощь в полном объёме.
Был случай, когда программа охватывала период 1 год после выхода, а за этот год ты о ней не знаешь и она уже не покрывает тебя”
“Нужно лучше доносить до людей информацию, почему помощь может быть безопасной и после нее не будет никаких последствий”.
Ініцыятыва Volnyja аказвае дапамогу як былым палітвяз_ынкам, так і іхнім сваякам.
Мы можам пракансультаваць сем’і наконт працуючых праграмаў дапамогі і дапамагчы падаць дакументы ў іншыя ініцыятывы і фонды.
Мы ведаем, што беларус_кам складана ўнутры краіны і па-за межамі, таму акуратна дапамагаем усім і клапатліва сочым за бяспекай.
Калі вам ці вашым знаёмым патрэбна дапамога – звяртайцеся зараз!
А калі вы самі хочаце дапамагаць, мы чакаем вашу запоўненую АНКЕТУ МЕНТАР_КІ.
Ваша падтрымка – наша ўзнагарода!
Шчыры дзякуй за данаты на BySol і Patreon