Як вярнуць давер да свету?
Адказвае псіхалагіня Volnyja
Што такое давер?
Давер – гэта ўпэўненасць, заснаваная на асабістым досведзе зносін і падтрымцы.
Трэба разумець: гэта не гарантыя, а здагадка, што іншаму чалавеку можна верыць, што людзі адкажуць узаемнасцю на нашыя дзеянні і адгукнуцца на патрэбы. Мы здагадваемся, каму можна адкрыцца і з кім можна дзяліцца сваімі пачуццямі, думкамі, рэсурсамі без страху быць асуджаным ці параненым.
Навошта трэба давяраць?
Давер – гэта пра бяспеку і апору. Давер будуе базу для эмацыйнай стабільнасці і здаровых адносін са светам і сабой. Ён дазваляе адчуваць сябе ўпэўнена і прадказальна, збліжацца з людзьмі, цікавіцца без страху.
Калі ёсць давер
Калі няма даверу
Адкуль бярэцца давер?
Давер да свету мацнее з дзяцінства, калі бацькі побач і на іх можна спадзявацца. Яны даюць разуменне: «Мір - бяспечны і прыязны. А калі адбудуцца непрыемнасці, мы дапаможам іх пераадолець і вытрымаць эмоцыі».
Давер да сябе будуецца на досведзе кантакту са значнымі людзьмі: ці атрымлівала дзіцяці дастаткова клопату, ці падтрымлівалі дарослыя яго жаданні і спантанныя імкненні (у разумных межах), ці давалі права голасу і самастойнасць?
С цягам часу мы сутыкаемся з сітцуацыямі неапраўданага даверу. Мы вучымся на сваім досведзе і становімся менш даверлівымі. Але важна зусім не страціць давер да свету.
Давер падмацоўваецца надзейнымі і бяспечнымі сувязямі з іншымі людзьмі. Калі мы адчуваем, што нашы патрэбы будуць сустрэтыя і нашы межы будуць паважаныя, мы становімся больш схільнымі адкрывацца і давяраць.
Давер развіваецца паступова ў працэсе адкрытай камунікацыі і ўзаемаразумення, а таксама ў выніку дзеянняў, якія дэманструюць надзейнасць і сумленнасць.
Як адбудоўваць давер?
Клін клінам паганяе. Парушаны давер трэба вяртаць праз станоўчы досвед. Намагайцеся выбудоўваць надзейныя зносіны, якія забяспечваюць падтрымку, павагу да асобы і магчымасць самавыяўлення.
Рэфлексія. Важна ўсведамляць уласныя эмоцыі і іх паходжанне. Гэта дапаможа пазбегнуць пераносу негатыўнага досведу мінулага на бягучыя падзеі. Калі складана разабрацца самастойна, то можна звярнуцца да псіхолага.
Сіметрыя. Важна, каб вы былі гатовыя дзяліцца сваімі пачуццямі і думкамі, з клопатам ставіліся да іншага чалавека і разумелі, што не абразіце яго пачуцці, а ён/яна – вашы.
Шчырасць. Адкрытая і шчырая камунікацыя – гэта база для здаровых адносін. Але трэба памятаць, што давер развіваецца паступова і патрабуе часу і намаганняў.
Мы гатовыя падтрымаць Вольных і дапамагчы вярнуць давер да свету.
А РАЗАМ з вамі можам нашмат больш.