Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету III
23 сакавіка Volnyja удзельнічалі ў Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету III, якая адбылася ў Празе.
На мерапрыемстве каардынатарка ініцыятывы Вераніка Станкевіч @cheshirskii_kot распавяла пра нашу працу, праблему недахопу падтрымкі для былых палітзняволеных Беларусі і іхніх сем’яў, а таксама пра магчымасці аказвання дапамогі, якія мае кожн_ая беларус_ка замежжа.
Дзякуй арганізатарам за магчымасць стаць больш прыкметнымі і гучна расказаць пра праблему і сябе.
А для нашага яднання вакол дапамогі Вольным і іхнім блізкім дзелімся прапановамі.
Праблема
Больш за 1600 афіцыйна прызнаных палітзняволеных Беларусі ўжо апынуліся на волі.
Але для іх не выпрацавана адзіная сістэма рэсацыялізацыі.
Рэпрэсіі ў дачыненні да палітзняволеных працягваюцца пасля выйсця на волю.
Што вы можаце рабіць?
Беларусы і беларускі замежжа
Далучайцеся да нас у ролі ментар_ак, каб зрабіць дабро для аднаго чалавека.
Для ментар_ак у нас:
Падтрымка ад каманды ініцыятывы
Гайды па ўсім ініцыятывам
Кам’юніці неабыякавых беларус_ак
Расказвайце іншым пра праблему і магчымасці дапамогі!
Бізнэсы
Па іншыя спосабы звяртайцеся ў асабістыя!
Палітыкі
Партнёры
Медыя
Працягваць расказваць пра нас, праблему і шляхі яе вырашэння.
Дзякуй за згадкі і цікавасць!
Разам мы можам пераадолець нашмат больш!