Гісторыя Вольнага Канстанціна
Гісторыя Канстанціна пачалася 9 жніўня 2020 года.
Калі супрацоўнікі міліцыі пачалі затрымліваць людзей на плошчы невялікага горада, хлопец штурхнуў аднаго з іх. Тады ён не думаў, што адбылося нешта страшнае.
Праз 9 месяцаў
“12 мая 2021 года прыйшлі з ператрусам, падчас якога нічога асабліва важнага не знайшлі, але далі 10 сутак за «непадпарадкаванне пры ператрусе».
На 10 суткі распачалі крымінальную справу”, – расказывае Канстанцін.
Канстанцін быў затрыманы 17 чэрвеня 2021 года. Яго абвінавацілі па 3 артыкулах КК РБ і накіравалі ў калонію на ўмовах агульнага рэжыму на 3 гады.
На волі Канстанцін апынуўся 16 лютага 2024 года. Але пераслед не скончыўся.
“Пастаянныя прыходы супрацоўнікаў [міліцыі] у 12-3 ночы, калі дома знаходзіцца маленькае дзіця. Мяне выклікалі ў суд па адміністрацыйнай справе. Тады я ўжо сабраўся і з’ехаў з краіны”.
Цяпер Канстанцін знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі. Ён падаў дакументы на міжнародную абарону і пакуль не мае магчымасці прааваць.
Вольны адзначае, што самым складаным падчас адаптацыі пасля вызвалення сталі фінансавая несамастойнасць і цалкам новае жыццё.
Пра адаптацыю
Канстанцін расказвае, што прызвычаіцца да жыцця ў новых умовах складана:
“Цалкам адаптавацца, мне здаецца, не так лёгка, і не ведаю колькі часу пойдзе на гэта. Усё ўпіраецца ў працу, на якую я не магу ўладкавацца, пакуль мне не далі абарону. Потым і будуць нейкія планы”.
Пра падтрымку
“Сваякі і сябры дапамагалі і калі я быў ў месцах пазбаўлення волі і пасля вызвалення. Падтрымлівалі фінансава, пакуль быў у Беларусі, і ўвесь час падбадзёрвалі. Я шмат чым абавязаны блізкім”, – узгадвае Вольны.
Вы можаце падтрымаць Канстанціна і іншых Вольных!
Далучайся да ментар_ак Volnyja!
Разам мы можам больш!