Абмежаванні правоў у паўсядзённым жыцці Вольных

Як уплываюць абмежаванні правоў вольных палітвяз_ынак на іхняе паўсядзённае жыццё?

Крыху раней мы разам з праваабарончай арганізацыяй Human Constanta распавядалі пра віды абмежаванняў правоў асуджанных людзей пасля пакарання. Сёння таксама з Human Constanta разбіраемся, як гэтыя і іншыя абмежаванні ўплываюць на звычайнае жыццё вольных беларус_ак.

Як абмяжоўваюцца правы ў паўсядзённым жыцці Вольных?

Акрамя мераў прафілактычнага ўліку, прафілактычнага назірання і прафілактычнага нагляду былыя палітзняволеныя амаль кожны дзень сутыкаюцца з іншымі амбежаваннямі ў жыцці. 

Мы сабралі асноўныя пытанні і зрабілі агляд рэальных забарон, складанасцяў і пагроз, з якімі жывуць палітвяз_ынкі пасля вызвалення.

Ці можна вызваліўшымся палітвяз_ынкам з’язджаць за мяжу? 

Забарона на выезд за мяжу з'яўляецца дастаткова адвольнай мерай. Некаторым Вольным афармляюць забарону пры першым пасля вызвалення візіце ў АУС, некаторыя яе атрымліваюць пазней, а іншыя людзі з ёй не сутыкаюцца зусім. 

Нават калі выезд за мяжу не абмежаваны, былыя асуджаныя трапляюць у розныя базы памежні_ц, праз што сутыкаюцца з узмоцненым надглядам і допытамі пры вяртанні у Беларусь.

Ці можна Вольным з’язджаць за мяжу? 

Падставамі да забароны на выезд за мяжу могуць быць наступныя абставіны: 

  • Прэвентыўны нагляд – да заканчэння тэрміну;
  • Неаплачаны штраф, які быў прызначаны, як дадатковая мера пакарання;
  • Невыкананне маёмасных, падатковых і іншых абавязацельстваў перад дзяржавай;
  • Юрыдычная запазычанасць праз банкруцтва;
  • Ухіленне ад воінскага абавязку.

Праверыць афіцыйныя прычыны для забароны на выезд за мяжу можна на сайце МУС.

Ці можна НЕ адчыняць дзверы ўпаўнаважаным супрацоўні_цам падчас прафілактычных візітаў? 

На практыцы візіты сілавікоў могуць адбывацца без папярэджання і ў любую гадзіну сутак, але не радзей, чым 1 раз на месяц.

Калі чалавек доўга не адчыняе дзверы, сілавікі пачынаюць даведвацца пра месцазнаходжанне Вольных ў суседзяў ці на працы, могуць нават скласці пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. 

! Часам пагражаюць завесці крымінальную справу ў выпадку, калі чалавек неаднаразова парушыць патрабаванні прафілактыкі. Ведайце: пры пэўнай колькасці адміністрацыйных правапарушэнняў можа наступіць крымінальная адказнасць.


Што правяраюць падчас прафілактычных візітаў? 

Глядзяць гаджэты – ноўтбукі, смартфоны, планшэты і стацыянарныя камп’ютары – і шукаюць падпіскі на «экстрэмісцкія рэсурсы» або рэпосты з іх. 

Сілавікі сочаць за тым, каб былыя палітвяз_ынкі не давалі інтэрв'ю ці каментароў незалежным СМІ, прызнаных «экстрэмісцкімі», аб падрабязнасцях умоў утрымання падчас адбыцця пакарання ці аб сваёй справе агулам.

Важна! Былыя палітвяз_ынкі знаходзяцца ў групе рызыкі паўторнага пераследу па палітычных матывах. Сілавікі праводзяць рэйды ў рэгіянальныя гарады, падчас якіх здзяйсняюць ператрусы, праверку тэлефонаў на наяўнасць ў іх «экстрэмізму», а пасля затрымліваюць і прыцягваюць да адказнасці. У першую чаргу – былых палітзняволеных.

Ці менш сочаць, калі ў Вольн_ай ёсць афіцыйная праца? 

Перыядычнасць наведванняў скарачаецца, калі чалавек уладкоўваецца на працу. Але знайсці працу пасля судзімасці вельмі складана, а дзяржава можа прапанаваць толькі нізкакваліфікаваны від заробку.

Ці могуць заблакаваць банкаўскія рахункі Вольн_ай?

Некаторым людзям, якіх унеслі ў «экстрэмісцкі» ці «тэрарыстычны» пералік, сапраўды блакуюць ўсе рахункі і банкаўскія карты без мыгчымасці завесці новыя. Праз гэта Вольныя не могуць уладкавацца на легальную працу як у дзяржаўныя, так і ў прыватныя ўстановы, бо выплата зарплаты магчыма толькі пры наяўнасці рахунку. Са сваіх заблакаваных рахункаў людзі не могуць зняць назапашаныя ў мінулым грошы. 

Апроч банкаўскіх рахункаў, блакаванню могуць падлягаць рахункі аператараў мабільнай сувязі.

Нягледзячы на ўсе абмежаванні мы застаемся побач. 

Звяртайцеся па падтрымку да Volnyja і Human Constanta.

І беражыце сябе!