Вы можаце накіраваць 1,2% ад падаходнага падатку ў Літве на дапамогу ініцыятыве Volnyja!
Жывяце ў Літве і хочаце дапамагчы Вольным беларус_кам?
Усё лягчэй, чым падаецца!
Кожн_ая пастаян_ая жыхар_ка Літвы мае права накіраваць 1,2% ад падаходнага падатку дабрачынным арганізацыям (у адпавелнасці з Законам аб дабрачыннасці і спонсарстве).
Volnyja – акурат такая арганізацыя. Мы зарэгістраваныя ў Літве і маем права на атрыманне спонсарскай падтрымкі на сваю дзейнасць.
Як гэта зрабіць?
Просьбу аб пералічэнні 1,2% ад падаходнага падатку можна аформіць двума спосабамі:
1. Запоўніўшы папяровую заяву (адпраўляеце поштай або перадаеце непасрэдна падатковаму адміністратару);
2. Запоўніўшы заяву ў электронным фармаце – праз сістэму электроннага дэкларавання (EDS) Дзяржаўнай падатковай інспекцыі.
У “Запыце на падтрымку” трэба напісаць нашыя рэквізіты:
VšĮ "Volnyja"
306351621
Вашыя грошы пойдуць на патрэбы каманды і ментар_ак, тэрміновыя запыты Вольных і развіццё ініцыятывы Volnyja. Зараз нам гэта вельмі патрэбна, каб працягваць сваю дзейнасць і дапамагаць былым палітвяз_ынкам, якіх з кожным днём стае толькі больш.
Падаецца, што 1,2% – гэта няшмат. І падатковым рэзідэнтам Літвы ўсё роўна трэба будзе з імі развітацца.
Толькі ў выпадку з накіраваннем грошай на ініцыятыву Volnyja вы будзеце ведаць, што зрабілі добрую справу і падтрымалі беларуса_к!
Калі вы не жывяце ў Беларусі і не збіраецеся туды, калі ласка, падзяліцеся гэтым допісам з тымі, хто знаходзіцца ў Літве!