Да пачатку дзеяння ініцыятывы мы правялі першаснае даследаванне-апытанне сярод Вольных...
Мы даведаліся пра іх асноўныя патрэбы і праблемы ў працэсе рэсацыялізацыі.
Да пачатку дзейнасці ініцыятывы мы правялі даследаванне-апытанне з Вольнымі, каб даведацца, якія патрэбы ўзнікаюць у іх пасля вызвалення.
Дадзеныя прыведзены па вынікам 39 адказаў на апытанні, дзе кожны Вольны мог выбраць некалькі варыянтаў адказу адначасова.
Самым цяжкім для Вольных пасля вызвалення было:
Адсутнасць фінансаў – 76%,
Працаўладкаванне – 56%,
Эміграцыя – 51%,
Легалізацыя ў новай краіне – 25%,
Эміграцыя сваякоў – 8%,
Атрыманне адукацыі – 8%.
Якая дапамога больш за ўсё патрэбна Вольным?
Фінансавая падтрымка – 82%,
Эміграцыя – 54%,
Працаўладкаванне – 49%,
Медычная дапамога – 44%,
Легалізацыя за мяжою – 41%,
Юрыдычная дапамога – 36%,
Пошук часовага жытла – 33%,
Псіхалагічная дапамога – 18%,
Міграцыя свякоў – 15%,
Адукацыя ў ВНУ – 13%,
Моўныя курсы – 13%.
Хто дапамагае Вольным сацыялізавацца пасля вызвалення?
Сваякі – 72%,
Сябры – 67%,
НКА – 49%,
Соцыум – 26%,
Псіхолаг – 15%,
Праца – 3%.
Дзе знаходзіліся Вольныя на момант апытання?
7 – ў Беларусі (18%), 32 – за мяжою (82% ). І як мінімум 1 Вольн_ая з тых, хто знаходзіўся ў Беларусі, планава_ла з’язджаць.
Ініцыятыва “Вольныя” працуе ўжо чацвёрты тыдзень.
За гэты час да нас звярнуліся 18 Вольных і 28 ментараў.
Зараз мы робім усё магчымае, каб даць Вольным неабходныя рэсурсы для якаснага жыцця.
Далучайцеся да ліку ментараў, рабіце данаты на Patreon і BySol і праяўляйце салідарнасць разам з намі!