Посттраўматычнае стрэсавае засмучэнне з'яўляецца сур'ёзным псіхічным станам...
Як распазнаць ПТСЗ?
Псіхалагічная траўма – гэта такая падзея, якая ўспрымаецца нашай псіхікай, як парушэнне бяспекі, магчымасці жыць. Яно ўспрымаецца арганізмам настолькі жахліва, што выклікае моцны страх і стрэс на працягу доўгага часу.
ПТСЗ (посттраўматычнае стрэсавае засмучэнне) з'яўляецца сур'ёзным псіхічным станам, які можа ўзнікнуць пасля перажывання цяжкіх траўматычных падзей.
Прафесійную дапамогу можа аказаць псіхіятр, псіхолаг ці іншы спецыяліст ў галіне псіхічнага здароўя. Але распазнаць ПТСЗ можна па сімтомах нават самастойна.
Важна! Калі сімптомы выяўляюцца на працягу 2 тыдняў запар і больш, то варта звярнуцца па прафесійную дапамогу.
Сімптомы і парады для першай хуткай дапамогі чытайце артыкуле, падрытхаваных разам з псіхалагіняй ініцыятывы “Вольныя”.
Каб распазнаць ПТСЗ, паназірайце за паводзінамі і адзначце сімптомы, якія праяўляюцца на працягу 2 тыдняў і больш.
Увага! Каб дыягнасціраваць ПТСЗ і атрымаць дапамогу, трэба звярнуцца да спецыяліста.
Сімптомы ПСТЗ
1. Паўторнае перажыванне сімптомаў
- Успаміны, дакучлівыя думкі.
- Сны - трывожныя сны ці кашмары, звязаныя з траўматычным досведам.
- Флэшбэкі – адчуванне або дзеянне, як быццам траўміруючая падзея адбываецца зноў.
- Адчуванне моцнага стрэсу і фізічнай узрушанасці (напрыклад, пачашчанае дыханне, пачашчаны пульс) пры абставінах, якія нагадваюць аб падзеі.
2. Сімптомы пазбягання
- Дысацыятыўная амнезія – няздольнасць успомніць дэталі траўміруючай падзеі.
- Адхіленасць – адчуванне адчужанасці або адсутнасць пачуцця блізкасці з людзьмі, з якімі раней былі ў блізкіх стасунках.
- Пазбяганне размоў і думак, успамінаў.
3. Сімптомы настрою пры ПТСЗ
- Працяглыя негатыўныя перакананні і думкі пра сябе, іншых.
- Абвінавачанне сябе ці іншых людзей у траўміруючай падзее або яе наступствах.
- Пастаяннае пачуццё страху, жаху, гневу, віны або сораму.
- Страта цікавасці да дзейнасці – адмова ад удзелу ў занятках або страта зацікаўленасці, няздольнасць адчуваць станоўчыя эмоцыі.
4. Сімптомы насцярожанасці і рэактыўнасці
- Звышпільнасць – празмерная абазнанасць аб тым, што адбываецца вакол вас, няздольнасць расслабіцца.
- Цяжкасці з кагнітыўнымі функцыямі – мысленнем і ўвагай.
- Праблемы са сном.
- Раздражняльнасць.
- Успышкі слоўнай або фізічнай агрэсіі.
Як дапамагчы ў момант, калі чалавек правальваецца ў траўму?
Калі вы бачыце прыкметы ПТСЗ падчас размовы, можна прапанаваць выканаць практыку "Абдымкі матыля" (2-5 хвілін).
- Знайдзіце камфортнае становішча ў прасторы.
- Зрабіце некалькі глыбокіх і павольных удыхаў і выдыхаў.
- Абдыміце сябе рукамі так, каб кожная рука дакраналася супрацьлеглага пляча.
- Пачніце павольна рухаць рукамі, як крыламі матылі, па чарзе прастукваючы імі па плячах. Дазвольце вашым рукам рухацца свабодна.
- Назірайце за тым, што адбываецца ў вашым розуме і целе; не факусуючыся і не ацэньваючы заўважайце думкі, выявы, гукі, пахі, пачуцці, якія да вас прыходзяць. Вы можаце ўявіць, што тое, што вы назіраеце, падобна на праплываючыя міма аблокі.
- Спыніцеся, калі ў целе з'явіцца адчуванне паслаблення і дастатковасці, апусціце рукі ўздоўж сцягна.
- Зрабіце глыбокі ўдых і выдых і звярніце ўвагу на тое, як змяніўся ваш стан.
Выконваць практыку карысна і самастойна, калі адчуваеце, што губляеце ўстойлівасць.
Будзьце чулымі да сябе, свайго асяроддзя і падтрымлівайце Вольных на BySol і Patreon!