Што такое рэсацыялізацыя? Тлумачыць псіхалагіня...
У нашым грамадстве ёсць людзі, якія зведалі цяжкасці і былі часова выключаны з яго. Аднак ёсць надзея і магчымасць новага пачатку праз працэс рэсацыялізацыі. Гэты працэс дапамагае Вольным вярнуцца ў грамадства, аднавіць навыкі, упэўненасць і самаацэнку.
Падчас рэсацыялізацыі чалавек:
✅ Аднаўляе страчаны сацыяльны статус
✅ Змяняе свае паводзіны
✅ Фарміруе новыя сацыяльныя сувязі
✅ Засвойвае нормы, культурныя і сацыяльныя каштоўнасці грамадства.
🗣 Экспертка і псіхалагіня ініцыятывы Volnyja растлумачыла, што такое рэсацыялізацыя і навошта яна патрэбна.
Рэсацыялізацыя - гэта працэс вяртання да жыцця ў новым ці іншым грамадстве.
Рэсацыялізацыя дапамагае чалавеку аднавіць свае навыкі, упэўненасць і самаацэнку, каб паспяхова вярнуцца ў штодзённае жыццё і сацыяльна адаптавацца.
Хто праходзіць праз рэсацыялізацыю?
Чаму рэсацыялізацыя патрэбна Вольным?
1. Падтрымка пры вырашэнні праблем
Пасля выхаду Вольныя сутыкаюцца з шэрагам праблем: ад забытага вопыту выкарыстання тэхнікі да здольнасці рабіць выбар. Гэта адбываецца таму, што ва ўмовах зняволення ў чалавека ёсць нневялікая колькасць рэчаў, на якія чалавек можа ўплываць, і выбар часцей за ўсё робіцца за яго_яе.
Найлепшае, каб побач было надзейнае плячо.
2. Дапамога ў перажыванні складаных пачуццяў
Эйфарыя ад вызвалення і сустрэчы з блізкімі, расчараванне ад таго, што нейкія чаканні маглі не апраўдацца, трывога, звязаная з прыстасаваннем да новага жыцця і нявызначанасцю з працай, адукацыяй, адносінамі і жыллём, а мабыць і трывога з-за неабходнасці ўзаемадзейнічаць з органамі і страх магчымасці паўторнага арышту.
3. Пераадоленне прадузятасці
Некаторыя Вольныя могуць адчуваць віну і кляймо злачынца на сабе. Будучы нявінна асуджанымі, людзі страчваюць давер да навакольных.
Рэсацыялізацыя дазваляе людзям аднавіць свой гонар і годнасць, а таксама атрымаць падтрымку ад грамадства.
4. Праца над сабой
Многія ўжо падчас зняволення ці нават праз нейкі час пасля вызвалення могуць сутыкнуцца з дэпрэсіяй і ПТСР (посттраўматычным стрэсавым расстройствам).
Сістэмная праца над сабой, сваёй якасцю жыцця дае Вольным шанец на акрыянне і прадухіленне сур'ёзных наступстваў.
Навошта патрэбна рэсацыялізацыя грамадству?
Рэсацыялізацыя спрыяе ўмацаванню грамадства, бо паспяхова адаптаваныя людзі становяцца яго актыўнымі і карыснымі чальцамі. Тым больш гэта зараз неабходна беларускай супольнасці, каб быць кансалідаваным і праяўляць салідарнасць.
Дапамажыце разам з намі Вольным вярнуцца да нармальнага жыцця!
Калі ёсць пытання і прапановы, пішыце нам.