Вынікі сакавіка
Рэкорд ментарскіх заявак, удзел у Канферэнцыі і амаль 100 рэгістрацый на івэнт – ганарымся працай у сакавіку.
Дзелімся вынікамі сакавіка і спадзяемся, што далей будзе толькі лепш.
Дзякуй усім, хто правёў гэты месяц разам з намі!
Далучайцеся да дапамогі Вольным і не забывайце падтрымліваць нас на BySol і Patreon!
Пры падтрымцы арганізацыі Imagine Y, якая фінансуецца Еўрапейскім Звязам.
Чым запомніўся сакавік?
10 Вольных завяршылі нашу праграму рэсацыялізацыі!
Зараз мы гатовы прымаць больш былых палітзняволеных на ментарскую падтрымку.
Калі ведаеш, каму гэта можа быць карысна, дашлі нашы кантакты!
23 асобы даслалі заяўкі на далучэнне да каманды ментар_ак!
Некаторыя ўжо прайшлі наш адукацыйны курс і пазнаёміліся з менці.
Ты таксама можаш стаць ментар_кай! Запаўняй анкету і далучайся да дапамогі Вольным!
Выступілі на III Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету.
Каардынатарка Вераніка Станкевіч прадставіла ініцыятыву Volnyja на панэлі, прысвечанай дапамозе палітычным зняволеным, у тым ліку былым і іх сем'ям/сваякам.
94 асобы зарэгістраваліся на анлайн-івэнт з нашай ментаркай Марынай Ментусавай!
Разам з вамі мы паразмаўлялі пра сіндром самазванкі і сабралі плэйліст, які натхняе і робіць нас больш упэўненымі ў сабе. Па спасылку можаце звяртацца ў асабістыя паведамленні.
Мы, а дакладней ВЫ, сабралі 2176 еўра на зборы BySol!
Грошы пойдуць на:
А яшчэ
Працягваем працаваць і дапамагаць!