Слоўнік Volnyja
Вольныя – так мы называем палітзняволеных Беларусі, якія вызваліліся з месцаў абмежавання волі.
Мы дапамагаем усім былым палітзяволеным незалежна ад месцазнаходжання.
Звярнуцца па дапамогу да нас могуць таксама сваякі і блізкія Вольных.
Рэсацыялізацыя – гэта працэс вяртання да жыцця ў новым ці іншым грамадстве.
Вольным рэсацыялізацыя дапамагае аднавіць навыкі, упэўненасць і самаацэнку.
Рэсацыялізацыя карысная і грамадству. Яна вяртае ў яго актыўных і карысных чальцоў, салідарызуе і кансалідуе.
Адаптацыя – гэта прыстасаванне арганізма да зменлівых умоў існавання. Працэс індывідуальны і можа займаць розны час. Вольныя разам з рэсацыялізацыяй адаптуюцца да новых ці забытых умоў.
Даследчыкі лічаць, што больш-менш камфортнае жыццё пасля глабальных змен (фаза інтэграцыі) пачынаецца толькі праз 6 месяцаў-2 гады.
Ментар_ка (у межах ініцыятывы Volnyja) – чалавек, які дапамагае аднаму ці адной з Вольных падчас працэсу рэсацыялізацыі.
Ментар_ка становіцца крыніцай ведаў і адказаў на жыццёвыя пытанні, натхняе і падтрымлівае свайго падапечнага – менці.
Менці – гэта падапечн_ая ментар_кі. То бок у рамках ініцыятывы Volnyja менці для ментара_к становяцца Вольныя.
Мы становімся бліжэй і мацней, калі дапамагаем адно адн_ой.
Далучайся да ментар_ак Volnyja!