Вынікі апытання сваякоў былых палітвяз_ынак
Мы папрасілі сваякоў былых палітзняволеных ананімна запоўніць анкету, каб вызначыць, каму і якая дапамога можа спатрэбіцца.
З тых, хто прайшоў нашае апытанне: 80% жанчын, 20% мужчын
З адказаўшых на пытанні толькі 33,3% знаходзяцца ў эміграцыі. Астатнія застаюцца на радзіме.
⅓ апытаных. Столькі з сваякоў былых палітвяз_ынак НЕ звярталіся да ініцыятываў па дапамогу. То бок падтымка (была) патрэбна большасці апытаных.
Узрост удзельнікаў апытання
У апытанні ўдзельнічалі сваякі розных узроставых груп
18-25 гадоў – 20%
26-35 гадоў – 73,3%
Больш за 55 гадоў – 6,7%
Ступень сваяцтва
Мы спыталі “Хто з сваякоў быў рэпрасаваны?” і атрымалі наступныя адказы:
Муж 16,7%
Дзіцё 41,7%
Партнёр 16,7%
Жонка 8,3%
Сястра 8,3%
Дзядзька 8,3%
Раней, у ліпені 2023 года ініцыятыва Volnyja праводзіла апытанне сярод вызваліўшыхся палітвяз_ынак. Тады большасць з апытаных адзначылі, што менавіта “сваякі/блізкія” дапамагалі ім у працэсе рэсацыялізацыі.
Дадзеныя пра сваякоў былых палітзняволеных дапамагаюць нам зразумець, хто менавіта падтрымлівае Вольных у цяжкія часы.
Вялікі дзякуй кожна_й за адказы!
Вельмі прыемна разумець, як шмат цёплых і неабыякавых беларус_ак ёсць навокал!
Трымаемся разам ❤️