Чаму сістэма ўпраўлення ў Беларусі насамрэч з’яўляецца сістэмай прыгнёту?
Чаму папраўчая сістэма Беларусі не працуе?
Папраўчыя ўстановы створаны не толькі для таго, каб караць злачынцаў, але і рэабілітаваць асуджаных, адаптаваць іх да грамадства, каб умацаваць і развіць яго.
Але ў Беларусі нешта пайшло не так. І замест рэабілітацыі і адаптацыі людзі, якія праходзілі праз “папраўчыя” ўстановы, маюць патрэбу ў рэсацыяліацыі і дапамозе.
Разам з адказным па пытаннях унутранай палітыкі і дзяржаўнага кіравання НАУ Арцёмам Праскаловічам мы разбіраем багі папраўчай сістэмы Беларусі.
Сістэма выканання пакаранняў
Як ёсць: сістэма выканання пакаранняў падпарадкоўваецца Міністэрству ўнутраных спраў. “Перавыхоўваць” належыць тым жа, хто імкнуўся пасадзіць чалавека. Скардзіцца на ахоўнікаў не мае сэнсу – расследаваць справу будуць “калегі” са Следчага камітэту.
Як павінна быць: Сістэма выканання пакаранняў павінна падпарадкоўвацца цывільнаму органу, як у большасці дэмакратычных краін свету.
Кантроль за папраўчымі ўстановамі
Як ёсць: “Грамадскі кантроль” за папраўчымі ўстановамі ў Беларусі ажыццяўляе Рэспубліканская грамадская назіральная камісія. Але яна створана пры Міністэрстве юстыцыі і цалкам падпарадкоўваецца палітыцы, якая праводзіцца ў дзяржаве.
Як павінна быць: Грамадзянская супольнасць у выглядзе свабодных СМІ, праваабаронцаў і НКА фарміруюць сістэму незалежнага грамадскага кантролю. У адпаведнасці з напрамкам дзейнасці яны адстойваюць адукацыйныя, працоўныя і іншыя правы як грамадства цалкам, так і ўразлівых катэгорый насельніцтва.
Канкурэнцыя папраўчых устаноў
Як ёсць: Прыватныя папраўчыя ўстановы адсутнічаюць. Дзейнічае только дзяржаўная сістэма.
Як павінна быць: Прыватныя папраўчыя ўстановы могуць быць арыенцірам для дзяржаўных, каб паляпшаць быт асуджаных і спрыяць рэсацыялізацыі.
Прыватныя турмы дзейнічаюць у ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Канадзе, Швецыі. У Францыі з 1990-х гадоў існуюць турмы са змяшаным прыватна-дзяржаўным кіраваннем: будуюць і абслугоўваюць прыватныя падрадчыкі, а кантроль і жыццезабеспячэнне асуджаных – за дзяржавай.
Беспрацоўе ў Беларусі
Беспрацоўе, эканамічны крызіс, адсутнасць грамадскай супольнасці, якая звычайна крытыкуе ўладу і выяўляе праблемы, увогуле не даюць шанцаў на падрыхтоўку асуджаных да жыцця на волі.
Працы ў краіне няма нават для людзей, якія не маюць бэкграўнду адбыцця пакарання. Але з артыкулам за плячыма ўвогуле цяжка знайсці працу.
Асаблівае стаўленне да палітвязняў
Палітвязням даюць новыя тэрміны ў апошнія дні адбыцця пакарання, каб зламаць волю і пакінуць небяспечных для рэжыму людзей у засценках.
Праваабаронцам вядома больш за дзесяць выпадкаў, калі супраць былых палітвязняў пасля вызвалення ўзбуджалі новыя крымінальныя справы і зноўку адпраўлялі за краты на новыя тэрміны.
Дрэнныя ўмовы адбыцця пакарання
А яшчэ:
Прафілактыка рэцыдываў
Фактычна пачынаецца толькі пасля вызвалення. Але прафілактычныя мерапрыемсты больш нагадваюць запалохванне, чым адаптацыю да нармальнага жыцця (чытайце допіс пра абмежаванні пасля вызвалення).
Нават кіраўнік нагляднага ведамства адзначыў адсутнасць сістэмнасці і ўсебаковасці ў выхаваўчай і прафілактычнай працы з асобамі пасля вызвалення, а таксама з тымі, хто адбывае пакаранні, не звязаныя з пазбаўленнем волі.
Усё гэта сведчыць, што людзям, якія прайшлі праз “папраўчыя” ўстановы, пасля патрэбна реабілітацыя і паўнавартасная сістэма падтрымкі. Замест гэтага тыя, хто вызваліліся застаюцца без працы і, як вынік, без сродкаў да існавання, але са стыгматызацыяй былога асуджанага, якая не спрыяе рэсацыялізацыі.
Што рабіць?
Місія ініцыятывы Volnyja – дапамагчы вольным палітвязням Беларусі вярнуцца да паўнавартаснага жыцця ў грамадстве. Мы зробім усё магчымае, каб аднавіць сілы Вольных пасля “папраўчай” сістэмы.