Найлепшыя моманты мая
За май 1 Вольны скончыў праграму рэсацыялізацыі.
Агулам праграму падтрымкі ініцыятывы Volnyja скончылі 13 чалавек.
Яшчэ 10 чалавек сталі ментар_камі ў ініцыятыве Volnyja цягам мая!
З іх ужо 8 ментар_ак прыступілі да падтрымкі Вольных.
Ты таксама можаш далучыцца да кам’юніці ментар_ак –
Запаўняй анкету на сайце.
4 Вольных прыступілі да нашай праграмы рэсацыялізацыі.
Калі вам ці вашым блізкім, або знаёмым, якія вызваліліся пасля адбыцця тэрміну патрэбна дапамога – звяртайцеся па падтрымку ініцыятывы Volnyja!
Амаль 130 асобаў зарэгістраваліся на нашыя анлайн-падзеі ў траўні!
Да гэтага часу застаецца боязь зачыненых на замок дзвярэй, калі ён застаецца ў памяшканні.
“Як увайсці ў IT” з Наталляй Федарук
72 рэгістрацыі
“Як літаратура і пісьмо могуць дапамагаць у жыцці” з Сашам Філіпенка
56 рэгістрацый
Былі на пражскім Кангрэсе, прысвечаным палітзняволеным Беларусі
Каардынатарка ініцыятывы Volnyja Вераніка Станкевіч удзельнічала ў панэлі, прысвечанай дапамозе былым палітзняволеным і іх сем’ям.
Разыгралі худзі TRSK за данат!
А цяпер вы маеце магчымасць атрымаць цішотку “РЭЛАКАНТ” ці “РЭЛАКАНТКА” за падпіску на наш Patreon ад 13$ (12€ ці 60 PLN).
Зрабілі 12 публікацый, якія вы захавалі 42 разы
і паставілі 645 рэакцый!
Спадзяемся, што робім карысны і цікавы кантэнт 💙
Дзякуй за падтрымку!
Улетку будзе толькі лепей