Беларускі Ціндар

Вы напэўна ўжо чулі, што з 15 лютага Tinder сыходзіць з Беларусі. Але Volnyja не дадуць сумаваць, бо мы і ёсць сапраўдны беларускі Tinder! 

Гэта не зусім пра каханне, але дакладна пра любоў – да Беларусі, людзей і ўзаемадапамогі. 

Чаму так? 

Па-першае, таму што менавіта мы аб’ядноўваем беларуса_к, якім патрэбна дапамога, і тых, хто хоча дапамагаць. 

А па-другое, таму што мы можам знайсці вам цікавую кампанію для святкавання не толькі 14 лютага, але і далейшых свят.

Віншуем усіх з Днём Святога Валянціна і зычым знайсці сваю ідэальную пару!

Мы не абяцаем знайсці сапраўднае каханне і нават беларускімі цукеркамі не пачастуем, але зробім так, каб на наступныя святы вам было, каго віншаваць. 

Volnyja робяць шмат, каб ментар_цы і падапечна_й было цікава і прыемна разам. Пра шлях да ідэальнага мэтча ў “беларускім Ціндары” распавядаем далей.

Узрост

Мы падбіраем пары Вольн_ая+ментар_ка, каб людзі былі прыкладна аднаго ўзросту. 

Гаворка дакладна не пра эйджызм, а пра тое, каб агульных тэм было больш, а няёмкасці меньш.

Геалакацыя 

Адлегласць паміж людзьмі мае значэнне. 

Чым бліжэй (а ідэальна – у адным горадзе) будуць ментар_ка і Вольн_ая, тым лягчэй арганізаваць камунікацыю. Адзін час, надвор’е, навіны – усё гэта і ёсць паўсядзённае жыццё, якое робіць нас крышачку бліжэй.

Агульныя інтарэсы і каштоўнасці

Так, мы пытаем у ментар_ак і Вольных пра напрамкі іхняй дзейнасці, каштоўнасці, хобі. Верым, што чым больш у пары будзе агульных тэм, тым больш шчырай будзе размова і зацікаўленасць ад_на да адн_ой.


Навучанне для ментар_ак

Перад падборам пар нашыя ментар_кі праходзяць абавязковае навучанне па камунікацыі з уразлівымі катэгорыямі людзей і здаюць тэст. 

Такім чынам, Вольныя трапляюць у рукі падрыхтаваных ментар_ак, якія ведаюць, як сябе паводзіць нават у складаныя эмацыйныя моманты.


Верыфікацыя = бяспека

Усе ментар_кі ініцыятывы Volnyja знаходзяцца па-за межамі Беларусі для нашай агульнай бяспекі.

Спачатку мы асабіста знаёмімся з кожным чалавекам (Вольн_ай/ментар_кай), а потым яшчэ раз правяраем дадзеныя, каб быць упэўненымі ў бяспецы для ўсіх узаемадзеючых бакоў.

Зараз 10 Вольных чакае сваіх ментар_ак. Дапамагчы адн_ой з іх можаш ты. 

Запоўні анкету і далучыся да каманды актыўных беларус_ак (з імі ў цябе таксама будзе магчымасць пазнаёміцца).

Кахайце і дзяліцеся пачуццямі з блізкімі!

Шчыры дзякуй за данаты на BySol і Patreon