Дзень Волі
Ужо 105 гадоў беларус_кі адзначаюць Дзень Волі.
На жаль, сёння воля даступна не ўсім беларус_кам. Але мы верым, што настане дзень, калі ўсе палітзняволеныя апынуцца на волі, а мы зможам іх падтрымаць і дапамагчы вярнуцца да паўнавартаснага жыцця ў грамадстве.
А што такое ВОЛЯ для нас – дзелімся меркаваннямі.
Ментарка
Ліза, капірайтарка
“Для мяне воля – гэта магчымасць праяўляць сябе, самарэалізоўвацца, карыстацца сваімі правамі без страху”.
Зміцер, тэхнічны менеджэр
“Воля – гэта найпершая, галоўная каштоўнасць, без якой немагчыма адчуваць сябе чалавекам. Але тады паўстае пытанне: што неабходна, каб адчуваць сябе вольным? У маім выпадку здарылася так, што калі я быў за кратамі, на жаль, там я не меў магчымасці размаўляць па-беларуску, толькі пісаць лісты. Цяпер жа, калі я размаўляю толькі на беларускай мове, заўсёды маю адчуванне свабоды”.
Воля, ментарка
“Воля – это способность мечтать и ставить цели. Добиваться целей, создавая свою реальность. Иметь волю – это значит иметь свой собственный смысл жизни. Свою миссию, никем не навязанную. ЖИТЬ, а не существовать”.
Юля, pr-менеджарка
“Для мяне воля – гэта магчымасць абіраць свой шлях у адпаведнасці з глыбокімі жаданнямі і каштоўнасцямі, без страху прымаць рашэнні, адчуваючы ўнутраную гармонію і супакой”.
Вераніка, каардынатарка