Арцём

Анішчук

Польшча

,

Варшава

Артыкул і гісторыя затрымання

Быў затрыманы 29 верасня 2020 года па справе аб пашкоджанні аўтамабіля Аляксандра Гейца – намесніка начальніка аддзела арганізацыі аператыўна-рэжымнай работы Дэпартамента выканання пакаранняў. Абвінавачаны паводле: ч. 2 арт. 339 КК – хуліганства, учыненае групай асоб; арт. 369 КК - абраза прадстаўніка ўлады; арт. 411 КК - злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы. Атрымаў 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Падчас затрымання супрацоўнікі ГУБАЗІК здзекаваліся і жорстка збівалі, пагражалі павешаннем і згвалтаваннем. Калі Арцём апынуўся ў Магілёўскай ІК-15, яго памясцілі ў ШЫЗА, збівалі і трымалі з псіхічна нездаровымі зняволеннымі.

Пасля выхаду на волю

Вызваліўся 18 мая 2023 года. Пасля вызвалення на другі дзень з’ехаў з Беларусі праз пагрозы паўторнага затрымання ад супрацоўнікаў РАУС. Да затрымання Арцём працаваў супрацоўнікам бяспекі ў мінскім метрапалітэне. Зараз Вольны выехаў, жыве ў Польшчы і адбудоўвае сваё жыццё. Падчас знаходжання ў турме Арцёму вырвалі зубы замест лячэння. Аднаўленне ў літоўскай стаматалогіі каштавала 14000€. Часткова гэтую суму пакрылі фонды, але цяпер патрэбна яшчэ 7000€.

Прафесія

Таргетолаг.

Дапамога, якая зараз патрэбна

Фінансавая дапамога: збор грошай на лячэнне зубоў.

ЗВЯЗАЦЦА З МЕНТАР_КАЙ