Дзяніс

Дземух

Літва

,

Вільня

Артыкул і гісторыя затрымання

Дзяніса затрымалі ў кастрычніку 2020 года пасля "Маршу вызвалення палітвязняў" у Мінску. Суд прыгаварыў яго да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Да прысуду Дзяніс пабываў у турмах Мінска і Жодзіна, а даседжваў свой тэрмін у віцебскай калоніі. Хлопец вызваліўся і збег у Літву. Каб патрапіць у суседнюю краіну, яму прыйшлося пераплываць Нёман.

Пасля выхаду на волю

Цяпер Дзяніс з жонкай і двума непаўналетнімі дзецьмі жыве ў Вільні. Яны чакаюць трэцяе дзіця. Дзяніс працуе на дарожных аб'ектах, але заробку не хапае. Сям'я знаходзіцца ў складанай фінансавай сітуацыі і мае патрэбу ў матэрыяльнай дапамозе.

Прафесія

Менеджар-эканаміст.

Дапамога, якая зараз патрэбна

Матэрыяльная дапамога: патрэбны грошы на забеспячэнне сям'і.

ЗВЯЗАЦЦА З МЕНТАР_КАЙ