Вольным

Жыццё пасля вызвалення. Вы не адны.

Мы дапаможам вам вярнуцца да паўнавартаснага жыцця ў грамадстве і падтрымаем вашых блізкіх.

Атрымаць дапамогу

Бясплатна. Незалежна ад месцазнаходжання.

Крок за крокам

Ваш шлях да падтрымкі

Ад першай анкеты — да чалавека побач.

  1. Раскажыце пра сябе

    Запоўніце анкету «Атрымаць дапамогу».

  2. Верыфікацыя

    Пацвярджэнне вашай асобы праз дакументы.

  3. Размова з псіхолагам

    Абмяркуйце свае запыты і чаканні.

  4. Знаёмства з ментар_кай

    Пазнаёмцеся з чалавекам, які будзе вам дапамагаць.

Чалавек побач

Не трэба разбірацца ва ўсім самастойна.

Пару «ментар_ка — Вольн_ая» мы падбіраем індывідуальна, з улікам вашых патрэб і бэкграўнду.

Ментар_ка дапаможа знайсці патрэбную інфармацыю, атрымаць падтрымку і паступова выбудаваць новае жыццё.

З чым мы можам дапамагчы

  • Псіхалагічная дапамогаКансультацыі псіхолагаў, каб вярнуць апору пасля зняволення.
  • Юрыдычныя кансультацыіДапамога з дакументамі, статусамі і зваротамі — у Беларусі і за мяжой.
  • Медыцынская дапамогаШлях да лекараў, абследаванняў і лячэння пасля вызвалення.
  • Адукацыйная дапамогаКурсы, навучанне і падтрымка ў аднаўленні перарванай адукацыі.
  • ПрацаўладкаваннеПошук працы, рэзюмэ і знаёмствы з працадаўцамі.
  • Сацыяльна-культурная дапамогаСупольнасць, падзеі і культурнае жыццё на новым месцы.
  • АдаптацыяМентар_ка побач на кожным кроку новага жыцця.
  • Матэрыяльная дапамогаПадтрымка ў першы, самы складаны час пасля вызвалення.
  • Гуманітарная дапамогаРэчы першай неабходнасці — праз нас і партнёрскія ініцыятывы.

45 хвілін · анлайн · бясплатна

Індывідуальныя кансультацыі з эксперт_камі для Вольных

У Вольных ёсць магчымасць атрымаць бясплатныя кансультацыі з юрыст_камі, HR-спецыяліст_камі, бухгалтар_камі, коўчамі, IT-спецыяліст_камі, бізнес-кансультант_камі і шмат кім яшчэ.

Даведацца больш

Словы тых, каму мы дапамагаем

«Калі апыняешся на волі, на цябе абвальваецца мора інфармацыі. Ментар мне дапамог знайсці толькі патрэбнае, сканцэнтравацца і выбудаваць пакрокавы шлях да нармальнага жыцця.»
Зміцер, Вольны
«Тут я ў першую чаргу знайшоў тую эмацыйную падтрымку, якой не было падчас зняволення. Я ведаю, што з ментаркай магу гутарыць пра свае пачуцці, маю права іх адчуваць і ў адказ атрымаю толькі падтрымку.»
Вольны ананім

Першы крок можна зрабіць сёння.

Раскажыце, якая дапамога вам патрэбная. Мы пачнём з вашай гісторыі.

Атрымаць дапамогу