Што мы збіраем і навошта
Прыватнасць
Гэтая старонка кажа простымі словамі, якія звесткі пра вас з'яўляюцца ў нас, калі вы карыстаецеся сайтам volnyja.com, дзе яны захоўваюцца, як доўга, і што вы можаце з гэтым зрабіць.
Рэдакцыя ад 30 верасня 2026 года
Хто адказвае за вашы дадзеныя
Адміністратар дадзеных — VšĮ “Volnyja”, некамерцыйная арганізацыя, зарэгістраваная ў Літоўскай Рэспубліцы. Мы працуем паводле Агульнага рэгламенту аб абароне дадзеных (GDPR) і літоўскага заканадаўства.
Па ўсіх пытаннях пра вашы дадзеныя пішыце на volnyja@volnyja.com. Ніякія дадзеныя не захоўваюцца на тэрыторыі Беларусі; усе супрацоўнікі ініцыятывы знаходзяцца за мяжой.
Што вы нам пакідаеце
На сайце чатыры формы. Кожная збірае толькі тое, што патрэбна для сваёй справы, і кожная просіць вашай згоды перад адпраўкай.
- Запыт дапамогі — імя або псеўданім, кантакт для сувязі, і тое, што вы самі вырашыце расказаць пра сваю сітуацыю, у тым ліку пра здароўе і пераслед. Гэта патрэбна, каб зразумець, як дапамагчы, і звязацца з вамі.
- Заяўка ментар_кі — імя, роля, навыкі, Telegram і электронная пошта, адкуль вы даведаліся пра нас. Каб разгледзець заяўку і паклікаць на навучанне.
- Заяўка валанцёр_кі групы рэагавання — імя, навыкі, Telegram, спасылка на сацсеткі для верыфікацыі і краіна, дзе вы знаходзіцеся. Каб разгледзець заяўку і разумець, дзе вы можаце дапамагчы.
- Ананімная зваротная сувязь — толькі тэкст, які вы напішаце. Мы не дадаём да яго ні IP-адрас, ні звесткі пра прыладу, і просім не пісаць у ім імёнаў.
Данат праз форму на старонцы «Падтрымаць» перадае суму, перыядычнасць і вашу электронную пошту плацежнаму сэрвісу ініцыятывы, які адкрывае аплату ў Stripe. Дадзеныя карткі бачыць толькі Stripe. Buy Me a Coffee і Patreon — асобныя сэрвісы са сваімі правіламі прыватнасці.
Калі вы пішаце нам на пошту, мы захоўваем ліст столькі, колькі трэба, каб адказаць і давесці справу да канца.
Кансультацыі спецыялістаў запісваюцца праз асобную Google Form. Гэтыя заяўкі не праходзяць праз наш сайт, і для іх дзейнічаюць правілы прыватнасці Google.
Дзе гэта захоўваецца і хто мае доступ
Формы адпраўляюцца на наш уласны сервер і адтуль — у нашы табліцы ў Airtable (ЗША). Кожная форма трапляе ў сваю табліцу. Сайт умее толькі дадаваць новыя запісы: чытаць іх ці працоўныя табліцы каманды ён не можа. Дадзеныя бачаць толькі тыя людзі ў камандзе, якім яны патрэбныя для працы. Мы не перадаём іх трэцім асобам і не прадаём.
Сайт размешчаны ў Cloudflare. Каб паказаць старонку і абараніць яе ад аўтаматычных запытаў, Cloudflare апрацоўвае тэхнічныя звесткі запыту — IP-адрас, тып браўзера. Мы не запісваем ваш IP-адрас у свае табліцы; абмежаванне колькасці запытаў выкарыстоўвае хэш толькі ў памяці сервера. На некаторых формах стаіць праверка Cloudflare Turnstile, якая адрознівае чалавека ад бота без капчы. Выкарыстанне cookies гэтымі сэрвісамі рэгулюецца правіламі Cloudflare.
Спасылкі з нашага сайта не перадаюць іншым сайтам адрас старонкі, з якой вы перайшлі.
Як доўга мы захоўваем
Тэрміны для кожнай формы запісаныя ў самім сайце, і сайт ставіць дату выдалення на кожны запіс. Запісы з мінулым тэрмінам выдаляе чалавек з каманды:
- Запыт дапамогі — 180 дзён з моманту адпраўкі.
- Заяўка ментар_кі або валанцёр_кі — 365 дзён.
- Ананімная зваротная сувязь — 30 дзён.
Калі мы бярэм вашу справу ў працу, звесткі, патрэбныя для дапамогі, вядуцца асобна — столькі, колькі яна доўжыцца. Калі вы просіце выдаліць дадзеныя раней, мы робім гэта.
Cookies, аналітыка і рэклама
Вы выбіраеце аналітыку і рэкламу асобна. Без згоды на адпаведную мэту сэрвіс не загружаецца. Cookie volnyja_consent захоўвае выпадковы нумар рашэння, версію правілаў, ваш выбар і дату рашэння на 365 дзён, каб не пытацца зноў.
Кожнае рашэнне адпраўляецца на наш сервер для запісу ў Cloudflare: выпадковы нумар рашэння, версія правілаў, выбар для кожнай мэты і час запісу. Запіс не змяшчае IP-адраса, звестак пра браўзер або наведаныя старонкі. Мы захоўваем яго 365 дзён.
Дзве мэты згоды:
- Аналітыка — Google Analytics паказвае нам, якія старонкі чытаюць, адкуль прыходзяць і з якіх краін. Ставіць cookies _ga і _ga_… на тэрмін да двух гадоў. Па-за ЕС, Вялікабрытаніяй і Швейцарыяй Google выкарыстоўвае IP-адрас для прыблізнага вызначэння месцазнаходжання і пасля выдаляе сам IP-адрас.
- Рэклама — Meta Pixel дапамагае паказваць рэкламу Volnyja ў Facebook і Instagram тым, хто ўжо быў на сайце, і ацэньваць яе вынікі. Ставіць cookie _fbp на 90 дзён; Meta можа ставіць свае cookies на сваіх даменах. Піксель працуе толькі на старонках для прыхільнікаў, ментар_ак і валанцёр_ак. Гэтая згода таксама дазваляе рэкламныя функцыі Google Analytics, калі вы ўключылі аналітыку.
На старонцы запыту дапамогі і старонцы ананімнай зваротнай сувязі аналітыка і рэклама ніколі не загружаюцца, нават са згодай.
Справаздачы на старонцы «Пра нас» — звычайныя спасылкі на Instagram. Instagram адкрываецца толькі калі вы пераходзіце па спасылцы.
Вы можаце змяніць выбар у любы момант. Пры адкліканні згоды сайт спыняе адпаведны сэрвіс і выдаляе яго cookies на нашым дамене. Калі сэрвіс ужо загружаны, старонка перазагружаецца; незахаваныя адказы ў форме губляюцца. Ваш выбар не абмяжоўвае доступ да сайта.
Вашы правы
Вы можаце ў любы момант:
- даведацца, якія дадзеныя пра вас у нас ёсць, і атрымаць іх копію;
- папрасіць выправіць або выдаліць іх;
- абмежаваць апрацоўку або пярэчыць супраць яе;
- адклікаць згоду — гэта не паўплывае на законнасць таго, што было зроблена да гэтага;
- падаць скаргу ў Дзяржаўную інспекцыю па абароне дадзеных Літвы (Valstybinė duomenų apsaugos inspekcija).
Для гэтага дастаткова напісаць на volnyja@volnyja.com. Мы адкажам не пазней чым праз месяц.
Змяніць адказ пра cookies
Вы можаце змяніць свой адказ у любы момант: